Суббота, 18.05.2024, 07:53
Приветствую Вас Гость | RSS Главная | Регистрация | Вход
Белоозёрский ГДК
Меню сайта

Новости культуры

Главная » Статьи » Приозёрье » Ансамбль народной песни и музыки "Приозёрье"

Ансамбль народной песни и музыки "Приозёрье"



     Ансамбль народнай песні і музыкі  “Прыазер’е” быў арганізаваны ў 1993 годзе. Заснавальнікам і кіраўніком ансамбля з’яўляецца В.І.Скарына.  Ансамбль  “Прыазер’е” адрознівае ад іншых калектываў  раена—яскравасць рэпертуару, высокі талент самадзейных артыстаў, шматжанравасць праграмы, прыгожыя яскравыя   сцэнічныя  касцюмы. Багатая тэмбравая афарбоўка гучання ансамбля дасягаецца адзінай манеры гукаўтварэння. Прапарцыянальна-гарманічны склад галасоў, злітасць іх гучання, меладычны гук  дае магчымасць дасягнуць выразнасці і паўнагучнасці акорду.
     Нацыянальны каларыт, яскравую  нацыянальнасць вобразаў і твораў ансамбля “Прыазер’е”, дапаўняе акампаніруючая група народных інструментаў: баян, скрыпка, цымбалы,  бубен,  бас-гітара.
     Ансамбль народнай песні і музыкі “Прыазер’е”  - актыўны  ўдзельнік раенных, абласных і рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў і  фестываляў самадзейнага мастацтва.  Калектыў неаднаразова адзначаны ганаровымі граматамі аддзела культуры і абласнога упраўлення культуры Брэсцкага  аблвыканкама.
    У 1995г. на тэлевізыйным фестывалі народнай творчасці “Залатыя ключы” у г.Салігорску ансамбль атрымлівае  Дыплом I  ступені.
У 1996, 2000, 2003г.г. на Рэспубліканскім  галіновым аглядзе-конкурсе сістэм энергетыкі, ансамбль таксама атрымоўвае  Дыплом I  ступені.
      У 2005г. на заключных мерапрыемствах  фестывалю  аматарскай творчасці “Ляці, наша песня” у г.Ляхавічы, калектыў атрымоўвае Дыплом I  ступені.
    У 2006, 2007г.г.  у абласных фестывалях “Грай гармонік, звіні прыпеўка” ансамбль таксама  атрымоўвае Дымломы I  ступені.



Категория: Ансамбль народной песни и музыки "Приозёрье" | Добавил: Admin (30.07.2009)
Просмотров: 1609 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Погода

Новости

© Белоозёрский ГДК 2024