Суббота, 18.05.2024, 08:51
Приветствую Вас Гость | RSS Главная | Регистрация | Вход
Белоозёрский ГДК
Меню сайта

Новости культуры

Главная » Статьи » Журавинка » Образцовый ансамбль народного танца "Журавинка"

Образцовый ансамбль народного танца "Журавинка"


    Узорны ансамбль народнага танца "Журавінка” быў створаны ў 1975 годзе. Вось ужо больш за 30 год гэты калектыў—120 хлопчыкаў і дзяўчынак, дораць  людзям радасць творчага даравання і таленту. Ад рэпетыцыі да рэпетыцыі, ад канцэрта да канцэрта расце  творчае майстэрства ўдзельнікаў, для якіх рэпетыцыі—гэта творчы  пошук высокага прафесіяналізму, выканаўчага  майстэрства і сцэнічнай культуры.

     У 1980 годзе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь гэтаму калектыву было  прысвоена  найменне "Узорны”. Больш за 100 харэаграфічных пастановак—вось такі творчы багаж  "Журавінкі”. Рэпертуар  вельмі разнастайны і цікавы. У праграме выступленняў  есць танцы залатога  фонду Беларусі: "Крыжачок”, "Бульба”, "Лявоніха”, дзіцячыя харэаграфічныя малюнкі , цэлыя харэаграфічныя  кампазіцыі, прасякнутыя дзіцячым задорам, яскравасцю і непаўторнасцю, якія ўпрыгожваюць  творчую біаграфію калектыва. Ансамбль "Журавінка”- актыўны   ўдзельнік міжнародных фестываляў у Польшчы, Аўстрыі, Украіне, Рассіі, Прыбалтыцы, Малдове, Балгарыі, Фінляндыі. Шматлікія граматы, Дыпломы—гэта вынік  пленнай работы  гэтага калектыва. Душой калектыва  і нязменым кіраўніком з’яўляецца  А.М.Быковіч.

 



















Категория: Образцовый ансамбль народного танца "Журавинка" | Добавил: Admin (27.07.2009)
Просмотров: 5351 | Рейтинг: 4.7/6 |
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Погода

Новости

© Белоозёрский ГДК 2024